Лагойск. 29.12.2017. Вынікі турніра сярод камандаў 2006-07 г.н.
Заслужанае 3-ае месца на штогадовым турніры па міні-футболе ў Лагойску!
Адзначу гульню на роўных з усімі супернікамі на турніры. Зноў такі, на турніры гулялі каманды старэйшыя за заяўлены 2006-07 г.н. Нашая каманда не здолела здабыць перамогу ў першай гульні, што пазбавіла яе магчымасці згуляць у фінале турніра.
Гульцы стараліся, прыкладалі шмат намаганняў да перамогі і выйшлі на найлепшае выкананне тэхніка-тактычных напрацовак у апошнім матчы, за 3-ае месца супраць футбольнай школы Дарміна. Таксама выдатнай выдалася і пераможная гульня супраць ФК Смалявічы-СТІ.
Вынікі гульняў:
ДЮСШ Бярэзіна 1:6 (гол на рахунку Аляксея Траццяка, галявая перадача ў актыве Дзмітрыя Кузьміча).
ФК Смалявічы-СТІ 4:2 (галы на рахунку Аляксандра Жукоўскага, Аляксея Траццяка, Максіма Капшы і Максіма Шкелды; галявыя перадачы ў актыве Максіма Капшы - 2 і Антося Свірскага).
ФШ Дарміна Калюга 4:1 (галы на рахунку Аляксея Трэймака, Антося Свірскага і Максіма Капшы - 2; галявая перадача ў актыве Максіма Шкелды).
ДЮСШ Мінскі раён 0:4
Дадаткова на турніры была згуляная таварыская гульня супраць каманды Юнацтва Барысаў, на вялікі жаль яна была прайграная з лікам 2:4 (галы на рахунку Аляксандра Жукоўскага і Максіма Капшы; галявая перадача ў актыве Аляксандра Жукоўскага).
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ
https://drive.google.com/drive/folders/1vqE2wJJ1zS2FwfpynB-slbFVIP4y6wcq
![Результаты турнира по мини-футболу среди команд 2006-07 г.н. в Лагойске](https://sun9-5.userapi.com/impf/c830409/v830409063/39a5e/Ro7U2757rIE.jpg?size=600x338&quality=96&sign=8db6c8daf7b38966ab64ff303dbfb717&c_uniq_tag=gids4icDPzt8vK29NhCTlIjHuhQsRqqd981zJQxT3kc&type=album)